viasna on patreon

Арыштаваны Анатоль Удавічэнка абскардзіў пастанову суду

2008 2008-04-16T12:57:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pre1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удавічэнка

Удавічэнка

Сёньня адвакат незалежнага барысаўскага журналіста Анатоля Удавічэнкі падаў скаргу на вынесены яму Першамайскім судом сталіцы 15 красавіка прысуд, згодна з якім ён быў прызнаны віноўным у правапарушэньні, прадугледжаным ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ, і арыштаваны на 14 сутак.

Журналіст быў затрыманы 14 красавіка нібыта за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве "Чарнобыльскі шлях", аднак у складзеным пратаколе вобшуку значацца толькі асабістыя рэчы - тэлефон, грошы, пярсцёнак і ключы. У скарзе адвакат Анатоля Удавічэнкі зьвяртае ўвагу на тое, што судзьдзя Яшчанка пісала пастанову па справе падчсас судовага разьбіральніцтва, якая была непасрэдна ў пісьмовым выглядзе абвешчана разам з матывіровачнай часткай адразу пасьля вывучэньня доказаў і выступу абаронцы. Гэта сьведчыць пра неаб'ектыўнасьць і перадузятасьць падыходу суду да разгляду дадзенай адміністратыўнай справы. Таксама судом не было высьветлена, ці падавалася заяўка на правядзеньне масавага мерапрыемства, указанага ў пратаколе аб правапарушэньні, і вынікі яе разгляду Менгарвыканкамам, таму выснова, што ў налепках утрымліваўся заклік за ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, не знайшла свайго падцьверджаньня падчас судовага паседжаньня. Нягледзячы на гэтыя і іншыя парушэньні ў вядзеньні судовага працэсу, судзьдзя вынесла максімальна жорсткае пакараньне абвінавачанаму, якое на думку адваката зьяўляецца неадэкватным і не суадносіцца з патрабаваньнямі адміністратыўнага кодэксу. У сувязі з гэтым, абаронца Анатоля Удавічэнкі настойвае на адмене вынесенага Першамайскім судом рашэньня аб адміністратыўным арышце журналісту і спыненьні справы з-за адсутнасьці складу адміністратыўнага правапарушэньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства