Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым
https://spring96.org/be/news/21478
2008
2008-04-15T16:36:56+0300
2008-04-15T16:36:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
«11‑га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народу роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца», — зазначае Зянон Пазьняк у артыкуле на сайце «Беларуская салідарнасьць».
Палітык разважае таксама пра мэнтальнасьць беларускага грамадзтва, зьвязвае зь ёй паразу беларускага адраджэньня ў 1992 годзе, называе Суздальцава шпіёнам і бачыць у сакавіцкіх ператрусах і перасьледзе ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі «тыповыя дзеяньні акупацыйнага рэжыму і тыповую пазыцыю Масквы».
З поўным тэкстам можна пазнаёміцца на сайце Bielarus.net.