viasna on patreon

Салігорскія маладафронтаўцы ізноў аштрафаваныя

2008 2008-04-14T17:19:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 красавіка актывісты Салігорскага Маладога Фронту прысутнічалі на камісіі па справах непаўнагадовых, дзе разглядаліся адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на маладзёнаў за падчас Сацыяльнага мітынгу 2 сакавіка ў Салігорску і Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.

У выніку, за “удзел у несанкцыянаваным мерапрымстве” 2 сакавіка Іван Шыла і Хрысьціна Самойлава былі пакараны штрафамі ў 30 базавых велічынь, Андрусь Тычына – 20 базавых. Нагадаем, бацька лідэраў Салігорскага Маладога Фронту Ўладзімер Шыла адбыў 15-сутачны арышт за арганізацыю Сацыяльнага мітынгу.

Маладафронтаўцы,якія ініцыявалі правядзеньне мітынга ў абарону сацыяльных гарантый, зьвязваюць такія жорсткія пакараньні насамперш з тым, што дэмакрытычныя сілы пачынаюць гуляць на тым полі, дзе традыцыйна ўлада мела вялізарную падтрымку. Цяпер жа, пасьля скасаваньня ільготаў і імклівага росту коштаў, незадаволенасьць расьце. Вялікія штрафы - спроба запалохаць арганізатараў, што вывелі на вуліцу больш за 300 пэнсыянэраў.

За сьвяткаваньне 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі Іван Шыла і Хрысьціна Самойлава аштрафаваны на 20 базавых, Рыгор Астапеня - на 25. Максім Глухаў за ўдзел у сьвяточным шэсьце атрымаў папярэджаньне.Таксама быў складзены пратакол і на 15-гадовага Ільлю Шылу, на падставе якога бацька Ільлі спадар Уладзімер быў пакараны штрафам у 15 базавых велічынь за “дрэннае выхаваньне сына”.

Агулам сума штрафаў перавышае 5 мільёнаў рублёў. Маладафронтаўцы, пэўна, будуць абскарджваць рашэньне камісіі ў судзе. У мінулы раз суд прызнаў патрабаваньні камісіі завышанымі і скараціў суму штрафу ўдвая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства