На Ігара Банцара склалі пратакол
https://spring96.org/be/news/21446
2008
2008-04-14T15:25:18+0300
2008-04-14T15:25:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На гродзенскага журналіста Ігара Банцара складзены пратакол за знаходжанне ў памежнай зоне без адпаведных дакументаў.
Рэдактара часопіса «Magazyn polski na uchodzstwie» Ігара Банцара 13 красавіка затрымалі ў мястэчку Радунь у Воранаўскім раёне. Разам з ім была затрыманая старшыня не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс.
Як паведаміў прэс-службе БАЖ сам журналіст, у іх не было неабходнага для знаходжання ў памежнай зоне дазволу. Пасля праверкі дакументаў памежнікі і міліцыянт затрымалі гродзенцаў і склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні. Праз 2,5 гадзіны І. Банцара і А. Борыс адпусцілі.
Па інфармацыі журналіста, рашэнне па іх справе будзе прынята ў пятніцу.