viasna on patreon

Пажарнікі закрылі офіс АГП у Гродне

2008 2008-04-14T15:11:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяржаўны інспектар па пажарнаму нагляду Іван Койта афіцыйна забараніў старшыні гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну выкарыстоўваць партыйны офіс для правядзення мерапрыемстваў, на якія збіраецца больш за 15 чалавек.

Паводле адмысловага пратакола, які пад роспіс атрымаў Юрый Істомін, на партыйным офісе забараняецца збірацца вялікай колькасці людзей да таго моманту, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні пажарнай службы, якія тычацца тэхнічнага стану памяшкання. Адпаведнае прадпісанне суполка АГП атрымала 7 лютага, пасля правядзення супольнага канцэрта Віктара Шалкевіча і гурта “Рэха”.

Гродзенскія ідэолагі заклапочаныя ў першую чаргу тым, што на культурна-асветніцкія мерапрыемствы, якія ладзіць апазіцыя, збіраецца шмат людзей, пераважна моладзі. Менавіта так лічыць і старшыня абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін.

На наступным тыдні супрацоўнікі пажарнай аховы Гродна збіраюцца пачаць комплексную праверку будынка, які належыць акцыянернаму таварыству “Форт”. Менавіта ў памяшканнях прыватнай фірмы зарэгістраваныя амаль усе незалежныя арганізацыі горада і не выключана, што да многіх з іх у у службоўцаў будуць адпаведныя патрабаванні, невыкананне якіх пагражае велізарнымі штрафамі і прыпыненнем легальнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства