viasna on patreon

18 лютага адміністрацыйная камісія Рагачоўскага райвыканкаму, якую ачольвае кіраўніца спраў выканкаму Валянціна Зайцава, аштрафавала на 120 тысячаў рублёў дэпутата мясцовага раённага Савету, сябра АГП Дзьмітрыя Шкулькова.

2005 2005-02-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Дэпутата абвінавацілі ў незаконным вырабе ўлётак пра рэформу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Пратакол на дэпутата Шкулькова паступіў зь міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля. 4 лютага гомельскія міліцыянты і супрацоўнікі ДАІ перапынілі таксоўку, у якой дэпутат Шкулькоў ехаў на вакзал, і ўчынілі ператрус ягоных рэчаў. У кайстры дэпутата міліцыянты знайшлі ўлёткі ініцыятывы “Партнэрства” пра рэформу беларускай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Быў складзены пратакол пра распаўсюд улётак, зьмест якіх нібыта скіраваны на нанясеньне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку. Калі на адміністрацыйнай камісіі дэпутат Шкулькоў заявіў, што ён ня мог ў Гомелі распаўсюджваць улёткі, бо ехаў у таксоўцы, камісія аштрафавала яго за незаконны выраб улётак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства