Праваабаронцы накіравалі заявы ў Дзяржаўны мытны камітэт у сувязі з даглядамі пры перасячэньні мяжы
Апошнім часам пры выездзе за мяжу праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч кожны раз падвяргаюцца пільнаму дагляду асабістых рэчаў на падставе нейкай "службовай інфармацыі". У сувязі з гэтым яны зьвярнуліся ў Дзяржаўны мытны камітэт з заявамі, дзе просяць даць тлумачэньні падобным дзеяньням мытнікаў і азнаёміць іх з так званай службовай інфармацыяй. Заявы Алея Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча прыводзім цалкам, каб любы мог выкарыстаць іх у якасьці ўзору напісаньня падобнага дакументу, калі хто-небудзь таксама сутыкаецца з такой праблемай.
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь
220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 45-1
Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча, які пражывае:
( адрас)
Заява
Падчас перасячэньня мяжы 29 сакавіка 2008 г. я, Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, двойчы быў падвергнуты працэдуры агляду багажа і ручной кладзі ( з 09.55 –10.15 і з 18.55-19.02) у Мытным пункце Каменны Лог (Ашмянская мытня).
Аб правядзеньні аглядаў, у адпаведнасьці з дзеючым Мытным кодэксам Рэспублікі Беларусь, былі складзеныя акты № 19404/29038/0050632 за подпісам ст. інспектара Чайкоўскага Ч.І. і № 19404/29038/005057 за подпісам інспектара Высоцкага Т.Т.
Падставай для правядзеньня агляду маіх асабістых рэчаў у абодвух выпадках была ўказана “службовая інфармацыя”. На маю просьбу растлумачыць, якая службовая інфармацыя паслужыла падставай для правядзеньня аперацыі мытнага кантролю ў выглядзе агляду, мне растлумачана не было. Мне вядома пра існуючую практыку ўключэньня пашпартных дадзеных некаторых грамадзянаў у адмысловыя сьпісы, на падставе якіх дадзеныя грамадзяне падвяргаюцца аперацыям мытнага кантролю (агляду, дагляду, асабістаму дагляду) пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. У мяне ёсьць падставы меркаваць, што аперацыі мытнага кантролю пры перасячэньні мяжы адносна мяне, адбываюцца ў сувязі з маёй грамадскай дзейнасьцю. У сувязі з гэтым у адносінах да мяне праводзяцца незаконныя аператыўна-вышуковыя дзеяньні.
У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднаньні, службовыя асобы абавязаны прадставіць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць ягоныя правы і законныя інтарэсы.
У сувязі з тым, што дадзеныя дзеяньні мытных органаў непасрэдна закранаюць мае правы і законныя інтарэсы я прашу:
- Азнаёміць мяне са службовай інфармацыяй, на падставе якой я падвяргаюся аперацыям мытнага кантролю пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
07.04.2008 г. Бяляцкі А.В.________________
Дадатак:
- Копія акта аб правядзеньні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/29038/005057.
- Копія акта аб правядзеньні мытнага агляду ад 29.03.08 г.№ 19404/29038/005063.
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь
220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 45-1
Стэфановіча Валянціна Канстанцінавіча, які пражывае: (адрас)
Заява
Падчас перасячэньня мяжы 29 сакавіка 2008 г. я, Стэфановіч Валянцін Канстанцінавіч, двойчы быў падвергнуты працэдуры агляду багажа, ручной кладзі і майго аўтамабіля ( з 09.55 –10.15 і з 18.55-19.02) у Т.П. Каменны Лог (Ашмянская мытня).
Аб правядзеньні аглядаў, у адпаведнасьці з дзеючым Мытным кодэксам Рэспублікі Беларусь, былі складзеныя акты № 19404/29038/0050632 за подпісам ст. інспектара Чайкоўскага Ч.І. і № 19404/29038/005057 за подпісам інспектара Высоцкага Т.Т.
Тая ж працэдура паўтарылася двойчы пры перасячэньні мяжы 3 красавіка 2008 г. Аб правядзеньні аглядаў былі таксама складзеныя акты (№ 03048/00034 за подпісам інсп. Сасноўскага І.З. і за № 19404/03048/005071 за подпісам ст.інсп. ОТОІК № 4 Ермаковіча О.А.)
Падставай для правядзеньня агляду маіх асабістых рэчаў у двух актах ад 29 сакавіка 2008 г.. была ўказана “службовая інфармацыя”. На маю просьбу растлумачыць, што за службовая інфармацыя паслужыла падставай для правядзеньня аперацыі мытнага кантролю ў выглядзе агляду, мне растлумачана не было. У актах ад 03 красавіка 2008 г. падставай для агляду было названа “указаньне начальніка ОТОІК № 4”. Што паслужыла падставай для правядзеньня аглядаў мне зноўку растлумачана не было.
Мне вядома пра існуючую практыку ўключэньня пашпартных дадзеных некаторых грамадзянаў у адмысловыя сьпісы, на падставе якіх дадзеныя грамадзяне падвяргаюцца аперацыям мытнага кантролю (агляду, дагляду, асабістаму дагляду) пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. У мяне ёсьць падставы меркаваць, што аперацыі мытнага кантролю пры перасячэньні мяжы адносна мяне, адбываюцца ў сувязі з маёй грамадска-палітычнай дзейнасьцю і што ў адносінах да мяне праводзяцца незаконныя аператыўна-вышуковыя дзеяньні.
У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднаньні, службовыя асобы абавязаны прадставіць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць ягоныя правы і законныя інтарэсы.
У сувязі з тым, што дадзеныя дзеяньні мытных органаў непасрэдна закранаюць мае правы і законныя інтарэсы я прашу:
- Азнаёміць мяне са службовай інфармацыяй, на падставе якой я падвяргаюся аперацыям мытнага кантролю пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
07.04.2008 г. Стэфановіч В.К.________________
Дадатак:
- Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/29038/005062.
- Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/29038/005058.
- Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 03.04.08 г. № 19404/03048/00034.
- Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/03048/005071.