Людвісі Атакулавай далі 1 225 000 рублёў штрафу
https://spring96.org/be/news/21394
2008
2008-04-10T09:11:47+0300
2008-04-10T09:11:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора ў Полацку вынесена рашэньне моладзевай актывістцы, затрыманай 8 красавіка пасьля суду над Касяй Салаўёвай. на аштрафаваная на 35 базавых велічыняў -- 1 млн 225 тыс. рублёў.
Людвіся была затрыманая, калі машынай зьяжджала з Полацку. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Яе абвінавацілі паводле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня).
Падчас суду моладзь зладзілі пікет у знак салідарнасьці з Касяй Салаўёвай.