viasna on patreon

Затрыманьні ў Полацку пасьля суда

2008 2008-04-08T19:29:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выездзе з Полацку на ўласнай машыне былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ моладзевыя актывісты, сябры Маладога Фронту і БХД, Людвіся Атакулава, Валеры Мацкевіч, Аляксей Шэйн, Дзяніс Садоўскі, Павал Сітнік. Пры затрыманьні супрацоўнікі ДАІ спаслаліся на тое, што старшыня Полацкага ГУУС мае пэўныя пытаньні да затрыманых.

Маладыя людзі накіроўваліся ў Менск з Полацкага гарадзкога суда, дзе сёньня адбыўся судовы працэс па крымінальнай справе Кацярыны Салаўёвай.

На дадзены момант, як паведамляе Павал Севярынец, затрыманыя знаходзяцца ў Полацкім ГУУС. На Людвісю Атакулаву склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП РБ. Яна абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве каля Полацкага гарадзкога суда.

Неўзабаве машына з астатнімі затрыманымі была адпушчаная. Атакулаву адвезлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Наваполацку. Заўтра адбудуцца адміністратыўныя суды над ёй і Аляксеем Янушэўскім, які быў вызвалены да суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства