viasna on patreon

Адміністрацыйная камісія Фрунзенскага райвыканкаму Менску абмежавалася вуснай заўвагай у дачыненьні да Аксаны Новікавай

2005 2005-02-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 студзеня яе затрымалі міліцыянты за збор сродкаў на “аранжавую рэвалюцыю” у Беларусі. Аксану абвінавачвалі ў жабраваньні.

Для разгляду адміністрацыйнага пратаколу супраць Аксаны Новікавай сабраліся ўсе 11 сяброў камісіі. Гэта было другое паседжаньне. На першае прыйшлі толькі чатыры чалавекі. Аксана Новікава заявіла, што з-за адсутнасьці кворуму рашэньне камісіі будзе неправамоцнае. Паседжаньне перанесьлі.

На другое паседжаньне запрасілі двух сьведкаў, мужчыну і жанчыну, якія казалі, што Аксана хадзіла са скрыняй з аранжавай стужкай і зьбірала грошы на рэвалюцыю. Менавіта гэта міліцыянты кваліфікавалі як жабраваньне.

Старшыня камісіі Юры Капчынскі папрасіў, каб Аксана Новікава выйшла з пакою разам з журналістамі і чакалі там рашэньня.

Праз некалькі хвілінаў нарады старшыня зачытаў рашэньне – справу спыніць з-за нязначнасьці правапарушэньня і абмежавацца вуснай заўвагай аб недапушчальнасьці такіх паводзінаў.

Аксана Новікава заявіла сябрам камісіі, што, нягледзячы на заўвагу, будзе й надалей зьбіраць сродкі, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства