Франак Вячорка падаў у суд зыск да рэктара БДУ
https://spring96.org/be/news/21352
2008
2008-04-08T16:49:16+0300
2008-04-08T16:49:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адлічаны з факультэта журналістыкі БДУ «за акадэмічную непаспяховасць» Франак Вячорка 5 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд зыскавую заяву аб аднаўленні на вучобе. Ён патрабуе аднаўлення непасрэдна ад рэктара БДУ Васіля Стражава.
Былы студэнт дагэтуль не атрымаў адказу на сваю скаргу, датычную дзеянняў кіраўніцтва БДУ і Міністэрства адукацыі.
Апроч таго, 5 красавіка камісія выкладчыкаў на чале з дэканам журфака Сяргеем Дубовікам адмовілася па выніках «прафесійна-псіхалагічнага сумоўя» даць Ф. Вячорку рэкамендацыю на паступленне на журфак падчас сёлетняй прыёмнай кампаніі.
«Я для іх нібы костка ў горле, і яны робяць усё, каб я не вучыўся на факультэце журналістыкі», — сказаў прэс-службе БАЖ Франак Вячорка.