Кіруючы орган Партыі БНФ, Сойм, атрымаў пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі.
“Выкарыстаньне арганізацыйнымі структурамі партыі ў якасьці сваіх юрыдычных адрасоў кватэр ў многакватэрных жылых дамах супярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь, аднак неабходныя меры па ліквідацыі парушэньняў партыяй не прымаюцца. З улікам выкладзенага і кіруючыся артыкуламі 32-34 Закона Рэспуьлікі Беларусь “Аб палітычных партыях”, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выносіць Сойму Партыі БНФ пісьмовае папярэджаньне. Кіруючаму органу партыі неабходна ў месячны тэрмін прыняць меры па ўстраненьню азначаных парушэньняў, прадаставіць у рэгіструючыя органы неабходныя дакументы для рэгістрацыі зьмяненьняў альбо зьняцьці адпаведных арганізацыйных структур з уліку (рэгістрацыі), аб чым паведаміць Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь з прадстаўленьнем пацьверджальных дакументаў. Растлумачваем, што ў выпадку невыкананьня дадзенага патрабаваньня алносна партыі і яе арганізацыйных структур могуць быць прымененыя меры ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Дадзенае пісьмовае папярэджаньне можа быць абскараджанае ў месячны тэрмін ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
Пісьмовае папярэджаньне падпісанае Першым намесьнікам Міністра юстыцыі А.С. Петрашам.