За экскурсію — пад суд
https://spring96.org/be/news/21332
2008
2008-04-07T14:44:38+0300
2008-04-07T14:44:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзевяць гомельскіх актывістаў, якія 23 сакавіка ўзялі ўдзел у сьвяточнай экскурсіі па месцах зьвязаных з дзяячкай БНР Палутай Бадуновай у Гомелі, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
Пра гэта яны даведаліся 4 красавіка ў аддзяленьні міліцыі Навабеліцкага раёну Гомеля, куды іх выклікалі каб азнаёміць з адміністрацыйнымі пратаколамі, складзенымі на ўдзельнікаў экскурсіі. Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства – жыхары гораду нібыта скардзіліся, што шэсьце было незаконным, а яго ўдзельнікі парушалі грамадзкі парадак.