Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету
«На сёння ніякага адказу ад беларускага боку на патрабаванне Літоўскага нацыянальнага тэлебачання (LRT) вярнуць адабраную 25 сакавіка касету з адзнятымі матэрыяламі і кампенсаваць выдаткі на рамонт зламанай падчас затрымання відэакамеры мы не атрымалі», — паведаміла 2 красавіка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ карэспандэнт LRT Рута Рыбачаўскене.
Паводле слоў журналісткі, Міністэрства замежных спраў Літвы таксама не атрымала адказу на сваю ноту, уручаную пасля інцыдэнту паслу Беларусі ў Літве Уладзіміру Дражыну.
Як распавяла Р. Рыбачаўскене, відэакамера была пашкоджаная, каля яе і аператара Ёнаса Грышконіса затрымалі супрацоўнікі беларускай міліцыі.
Здымачная група літоўскага тэлебачання, якая мае акрэдытацыю на працу ў Беларусі, былі затрыманыя на вулічнай акцыі 25 сакавіка. Пасля праверкі дакументаў у Цэнтральным РУУС Мінска, куды прывезлі затрыманых журналістаў, у іх забралі касету з адзнятым на акцыі матэрыялам.
Таксама на тэму:
Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету
Літоўскіх журналістаў адпусцілі
Літоўскія тэлежурналісты збіраюцца звярнуцца ў МЗС
Литовский телеканал все ещё надеется вернуть кассету
Майор милиции: «Это не те кадры, которые должен увидеть мир»