Беражкоў: НАК маўчыць больш за месяц, бо не ведае, што адказаць
https://spring96.org/be/news/21307
2008
2008-04-03T17:36:33+0300
2008-04-03T17:36:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Алімпійскі камітэт, у які ўплывовае спартовае выданне «Прессбол» больш за месяц таму накіравала скаргі на пазбаўленне акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, ужо месяц у адказ маўчыць.
Гэта парушэнне ўсіх правілаў дзелавой перапіскі і заканадаўства, лічыць галоўны рэдактар «Прессбола» Уладзімір Беражкоў.
«Калі б гэта быў не Алімпійскі камітэт, я б ужо даўно падаў у суд», — сказаў Уладзімір Беражкоў у інтэр’вю Еўрарадыё.
Беражкоў: Алімпійскаму камітэту проста няма чаго нам адказаць. Я стаўлю сябе на іх месца: скажам, мне прыходзяць такія лісты, як я пішу. І я не ведаю, што мне адказаць, я павінен вярнуць акрэдытацыю — вось і ўсё.
Нагадаем, «Прессбол» пазбаўлены акрэдытацыі на алімпіяду ў Пекіне нібыта за абразу НАКа.