viasna on patreon

За пікет каля расейскай амбасады затрыманыя дзьве дзяўчыны

2008 2008-04-02T14:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img001.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманьне Паліны Кур\'яновіч на акцыі 2.04.08

Затрыманьне Паліны Кур\'яновіч на акцыі 2.04.08

2 красавіка моладзевыя актывісты (у асноўным – прадстаўнікі руху "Джынс за свабоду") паспрабавалі правесьці пікет ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Яны прынесьлі з сабой бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку, на якой было напісана: "Расеі – не, Эўропе – так". Такім чынам маладыя людзі хацелі адзначыць дзень, які пазначаны ў календары як афіцыйнае сьвята – Дзень яднаньня беларускага і расейскага народаў.

Ахоўнік, які заўважыў групу маладых людзей, выклікаў міліцыянтаў, і на трох машынах тыя прыехалі да будынку амбасады. У адной з машынаў міліцыянты мелі з сабой зброю. Яны схапілі двух дзяўчат, Паліну Кур'яновіч і Паліну Дзьякову, астатнім удалося адысьці на вуліцу Багдановіча. Дзяўчат даставілі ў пастарунак Цэнтральнага РУУСа Менску, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Паліну Кур'яновіч да суду адвезьлі на Акрэсьціна, а Паліну Дзьякаву, як непаўнагадовую, адпусьцілі праз тры гадзіны. Матэрыялы справы будуць адпразленыя на адміністратыўную камісіі выканкаму.

Маладыя людзі паведамілі, што яны спадзяваліся на нейкія праявы разуменьня свабоды выказваньня і сходаў з боку расейскай амбасады, але, нажаль, усё адбылося так, як і ў ранейшыя гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства