viasna on patreon

Зноў пераследуюць Сяргея Мальчыка

2008 2008-04-01T12:24:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   31 сакавіка старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС гораду Гродна. Яшчэ 25-га сакавіка пад час святкавання Дня Волі ў Гародні да яго падыходзілі міліцыянты з патрабаваннем прайсці ў аддзяленне і даць тлумачэнні. На гэта Сяргей Мальчык тады заявіў, што без афіцыйна аформленай позвы згодна з заканадаўствам, ён нікуды не пойдзе.

   У панядзелак тлумачэнні ў Сяргея Мальчыка браў прадстаўнік аддзелу аховы грамадскага правапарадку маёр Ленец. Старшыня абласной арганізацыі БНФ патлумачыў, што 25-га сакавіка ён быў у цэнтры гораду з мэтай адзначэння юбілейных угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля гэтага Сяргея Мальчыка адпусцілі.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства