viasna on patreon

Дзень Волі для Барыса Хамайды завяршыўся пяцьцю суткамі арышту

2008 2008-04-01T11:24:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chamajd1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Арыштам на 5 сутак суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Раман Дэгода пакараў вядомага актывіста і праваабаронцу Барысу Хамайду. Яго абвінавацілі ў парушэньні часкі 3 артыкула 23.34. КаАП РБ.

Нагадваем, 25 сакавіка ў Віцебску ля “сіняга дому” мясцовыя актывісты зладзілі пікет, прысвечаны 90-угодкам утварэньня БНР. Некалькі актывістаў трымалі бел-чырвона-белыя балёнчыні і парасоны нацыянальных колераў. Жанчыны разгарнулі вышываны рушнік з сімволікай БНР. Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі міліцыянты, якія затрымалі Барыса Хамайду, Алену Залескую, Антаніну Піванос. Жанчын на судзе абвінавацілі ў парушэньні часткі 3 артыкула 23.34. КаАп РБ і пакаралі штрафам у памеры 20 і 2 базавых велічыняў адпаведна. Суд над Барысам Хамайдай быў перанесены на 1 красавіка, паколькі актывіст запатрабаваў перакладчыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства