viasna on patreon

Валерый Фралоў затрыманы міліцыяй і асуджаны на 300 базавых велічыняў

2005 2005-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр групы “Рэспубліка”, генерал Валерый Фралоў быў сёньня асуджаны за арганізацыю акцыі пратэсту ў Гародні ў дзень агульнарэспубліканскага страйку прадпрымальнікаў 10 лютага.
В. Фралоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 14 лютага ў сябе дома і дастаўлены ў Ленінскі РУУС г. Гародня дзеля “размовы” з начальнікам раённага аддзелу ўнутраных справаў. У адзяленьні міліцыі на яго быў складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, які адразу быў перададзены ў суд. Судзьдзя суда Ленінскага раёну г. Гародні вынесла рашэньне пакараць В. Фралова штафам ў 300 базавых велічыняў (прыкладна 3 300 даляраў ЗША).
В. Фралоў адмаўляе сваю датычнасьць да арганізацыі акцыі пратэсту. Па ягоных словах, суд доказам ягонай вінаватасьці палічыў подпіс генерала на ўлётцы, у якой прадпрымальнікаў заклікалі сабрацца 10 лютага ў цэнтральным парку г. Гародні, аднак зьбірацца переад гарвыканкамам ва ўлётцы людзей не заклікалі. Да таго ж 10 лютага В. Фралова ўвогуле не было ў Гародні – у гэты дзень ён знаходзіўся ў Менску.
На той жа ўлётцы былі таксама подпісы лідэра гарадзенскіх прадпрымальнікаў, кіраўніка арганізацыі “Гарадзенскі выбар” Дзьмітрыя Іваноўскага і яшчэ аднаго прадстаўніка групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца, паведамляе Хартыя-97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства