viasna on patreon

11 лютага ў Сьветлагорску затрымалі аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху

2005 2005-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лютага ўвечары ў 3-м мікрараёне Сьветлагорска затрыманы намесьнік кіраўніка Рэспубліканскага грамадзкага аб`яднаньня “Пэрспэктыва”, мясцовы прадпрымальнік Анатоль Зьмітровіч.

Трое міліцыянтаў у цывільным сканфіскавалі ў актывіста 75 ксэракопіяў першай старонкі газэты “Народная воля”, у якой апавядаецца пра мітынг у Менску і страйкі прадпрымальнікаў у рэгіёнах.

У складаньні пратаколу супраць Анатоля Зьмітровіча браў удзел і намесьнік начальніка сьветлагорскай міліцыі спадар Зыкун, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства