Актывістаў гомельскай «Талакі» выклікалі ў міліцыю
https://spring96.org/be/news/21189
2008
2008-03-28T14:06:35+0200
2008-03-28T14:06:35+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыню гомельскай краязнаўчай арганізацыі “Талака” Ларысу Шчыракову і актывіста арганізацыі Святаслава Шапавалава 28 сакавіка выклікалі ў Навабеліцкі РАУС. У позвах напісана, што іх просяць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госцева “для апытання па матэрыялах праверкі”.
“Талака” ініцыявала святкаванне Дня волі 23 сакавіка ў Гомелі. Арганізатары зладзілі экскурсію па месцах, звязаных з жыццём міністаркі БНР Палуты Бадуновай. Каля 30 чалавек шпацыравалі па горадзе з бел-чырвона-белымі сцягамі і шарыкамі. Іх здымалі на відэа невядомыя ў цывільным.
Такую ж позву атрымала студэнтка мастацкай вучэльні Марыя Тульжанкова, якая ўзяла ўдзел у экскурсіі.