viasna on patreon

Спецслужбы прэсуюць журналістаў па ўсёй Беларусі

2008 2008-03-27T10:47:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заблакаваны офіс “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. Сайт не аднаўляецца. Зараз ідзе ператрус на кватэры, дзе жыве супрацоўнік "Радыё Рацыя"

Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі.

Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы Барыс Гарэцкі.

Быў затрыманы журналіст "БелаПАН", які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік.

Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў. На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у клевеце на прэзыдэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства