viasna on patreon

У Віцебску прадпрымальнікі захапілі тры раённыя адміністрацыі

2005 2005-02-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння з ранку прадпрымальнікі панеслі ў раённыя Адміністрацыі Віцебску заявы аб спыненні сваёй дзейнасці ў сувязі з увядзеннем падатку на дабаўленую вартасць. “У нас у горадзе тры раённыя адміністрацыі. Усе яны факычна былі на некалькі гадзінаў блакаваны прадпрымальнікамі. Чыноўнікі былі ў шоку. Удзел у акцыі прынялі больш за тысячу прадпрымальнікаў”, - распавяла ПАГОНІ дэпутат Віцебскага гарсавета Вольга Карач.

На месца здарэння былі выкліканы ўзмоцненыя нарады міліцыі.

- Яны былі з аўтаматамі. Я запыталася ў аднаго ці будзе ён у нас страляць. Ён адказаў, што пакуль няма загаду страляць не будзе, - распавядае дэпутат.

Акцыя ў Віцебску адбылася ў рамах агульнарэспуліканскага страйку, які абвешчаны прадпрымальнікамі ў сувязі з увядзеннем з 1 студзеня ПДВ на тавары, якія ўвозяцца ў беларусь з Расеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства