Судны дзень 26 сакавіка завяршыўся
https://spring96.org/be/news/21127
2008
2008-03-26T19:33:07+0200
2008-03-26T19:33:07+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судах Савецкага, Завадскога, Маскоўскага, Партызанскага раёнаў Менска завяршыліся разгляды спраў затрыманых удзельнікаў святкаваньня Дня Волі 25 сакавіка.
Усяго разглядалася 75 адміністрацыйных спраў, 26 з іх завяршыліся арыштамі. Суддзі адпраўлялі на Акрэсціна ў асноўным ад 5 да 15 сутак. Два суды перанесены на 27 сакавіка, гэта журналіст Лянкевіч Андрэй і Ясевіч Зміцер. Дваім затрыманым 25 сакавіка – Грышчэню Яраславу і Карэтнікаву Юрасю аказваецца медычная дапамога. Уваогуле каля 20 чалавек атрымалі траўмы рознай цяжкасьці.
13 непаўнагадовых удзельнікаў святкаваньня былі перададзены бацькам яшчэ ўчора.
Таксама ўчора былі адпушчаныя журналісты Літоўскага тэлебачаньня і грамадзяне Польшы і Украіны.