viasna on patreon

У Баранавічах завяршыліся суды над удзельнікамі мірнай акцыі ў Дзень Волі

2008 2008-03-26T17:20:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку Крых Пакут у цэнтры Баранавічаў былі затрыманыя мясцовыя прадстаўнікі грамадзкасьці. 14 чалавек былі дастаўленыя ў міліцэйскі пастарунак, 2 непаўнагадовых былі адпушчаныя. Меркавалася, што да суду вызваляць і двух актывістаў з кепскім здароўем - інвалідаў Шчарбакова Алеся і Гоўшу Уладзіміра, аднак міліцыянты пакінулі іх разам з астатнімі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднаму з іх, Шчарбакову Алесю, стала вельмі дрэна, была выкліканая хуткая дапамога, якая прыехала толькі праз гадзіну. У выніку актывіста шпіталізавалі. Сёньня прайшлі суды над затрыманымі. Як паведаміў ПЦ "Вясна" мясцовы грамадзкі актывіст і праваабаронца Сяргей Гоўша, удзельнікам учорашняй акцыі вынесеныя наступныя прысуды:

Гоўша Сяргей - штраф 15 б.в. па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ, судзьдзя Петрыў Васіль

Гоўша Уладзімір - штраф 10 б.в., судзьдзя Сарахман

Сырыца Віктар- штраф 15 б.в., судзьдзя Півавар

Болбат Вячаслаў - штраф 7 б.в., судзьдзя Сельмановіч Мікола

Пятровіч Карней - штраф 15 б.в., судзьдзя Півавар

Мязяк Віктар - штраф 15 б.в., судзьдзя Сьнежка Сьвятлана

Краўчэня Алесь - штраф 10 б.в, судзьдзя Півавар

Бегеня Вадзім - непаўнагадовы, справа накіраваная на адміністратыўную камісію

Баруцкі Аляксей - непаўнагадовы, справа накіраваная на адміністратыўную камісію

Маліноўскі Яўген -уніяцкі сьвятар, штраф 5 б.в., судзьдзя Сельмановіч Мікола

Грыцавец Алесь - штраф 10 б.в., судзьдзя Півавар

Слабадзін Аляксандар - штраф 10 б.в., судзьдзя Літвінчык Аксана

Лойка Яўгенія - штраф 10 б.в., судзьдзя Сьнежка Сьвятлана

Шчарбакоў Алесь - шпіталізаваны, суд адбыўся 1 красавіка, штраф - 5 б.в.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства