У Баранавічах ідуць суды над затрыманымі ў Дзень Волі
Учора падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку Крых Пакут у цэнтры Баранавічаў былі затрыманыя мясцовыя прадстаўнікі грамадзкасьці. 14 чалавек былі дастаўленыя ў міліцэйскі пастарунак, 2 непаўнагадовых былі адпушчаныя. Меркавалася, што да суду вызваляць і двух актывістаў з кепскім здароўем - інвалідаў Шчарбакова Алеся і Гоўшу Уладзіміра, аднак міліцыянты пакінулі іх разам з астатнімі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднаму з іх, Шчарбакову Алесю, стала вельмі дрэна, была выкліканая хуткая дапамога, якая прыехала толькі праз гадзіну. У выніку актывіста шпіталізавалі. Сёньня адбываюцца суды над затрыманымі.
Гоўша Сяргей - штраф 15 б.в. па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ
Гоўша Уладзімір
Сырыца Віктар
Болбат Вячаслаў
Пятровіч Карней
Мязяк Віктар
Краўчэня Алесь
Бегеня Вадзім
Баруцкі Аляксей
Маліноўскі Яўген -уніяцкі сьвятар
Грыцавец Алесь
Слабадзін Аляксандар
Лойка Яўгенія
Шчарбакоў Алесь - шпіталізаваны