Галоўныя міліцыянер Менска падсумоўвае Дзень Волі
https://spring96.org/be/news/21111
2008
2008-03-26T10:32:13+0200
2008-03-26T10:32:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Анатоля Куляшова “падчас разгону акцыі ў Дзень Волі міліцыя затрымала 88 чалавек. 13 непаўналетніх грамадзян былі перададзеныя бацькам, 2 адпушчаныя без складання пратаколаў. У дачыненні астатніх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне парадку арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сёння яны будуць дастаўленыя ў раённыя суды.
"Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена", - распавёў Анатоль Куляшоў для БЕЛТА..