viasna on patreon

Магіляўчанін Валадар Цурпанаў вывесіў на гаўбцы два сьцягі

2008 2008-03-25T19:02:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Магіляўчанін Валадар Цурпанаў адсвяткаваў 90-я угодкі БНР, вывесіўшы сёння на балконе два сцягі - бел-чырвона-белы нацыянальны і чырвона-зялёны дзяржаўны. “Двума сьцягамі я хацеў паказаць, што нашае грамдзва не павінна мець паміж сабой ніякіх бар'ераў, а гэтае сьвята мусіць аб’яднаць усю беларускую нацыю”, - кажа грамадскі актывіст.

Неўзабаве да яго ўварваліся міліцыянты і сарвалі абодва:  бел-чырвона-белы нацыянальны і чырвона-зялёны дзяржаўны.

– Іх было чацьвёра, – гаворыць вядомы актывіст Валадар Цурпанаў, – камандаваў нейкі падпалкоўнік, які прадставіўся намесьнікам начальніка раённага аддзелу міліцыі. Але ад дэталізацыі адмовіліся, хаця я ўпарта патрабаваў у іх прад'явіць дакумэнты. Мне не далі магчымасьці патэлефанаваць.

Калі яны былі ў маёй кватэры, то падпалкоўнік уласнаручна садраў "эти трапкі". Так ён назваў сьцягі. Пры гэтым не рабіў разьмежаваньня паміж нацыянальным і дзяржаўным. Пазьней яны ўбачылі ў мяне на сьцяне яшчэ адно вялікае бел-чырвона-белае палотнішча, якое таксама садралі і забралі з сабой.

Параіўшыся па рацыі, яны вырашылі пакінуць мяне дома. Невядомы падпалкоўнік абяцаў мяне выкінуць з гаўбца ў тым выпадку, калі я адважуся паўтарыць яшчэ раз свой учынак.

– Вывесіўшы два сьцягі са свайго гаўбца, – адзначае Валадар Цурпанаў, – я сьвяткаваў такім чынам 90-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Двума сьцягамі я хацеў паказаць, што нашае грамдзва не павінна мець паміж сабой ніякіх бар'ераў, а гэтае сьвята мусіць аб’яднаць усю беларускую нацыю.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства