viasna on patreon

У Вярхоўны суд пададзены іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня "Беларускі жаночы рух "Адраджэнне Айчыны".

2005 2005-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе партал belngo.

Сярод падставаў да ліквідацыі называюцца парушэньні правілаў вядзеньня справаводзтва, а таксама неадпаведнасьць зьместу некаторых дакумэнтаў рэчаіснасьці. У сувязі з гэтым 8 лютага ў Вярхоўным судзе адбылося распарадчае пасяджэньне бакоў. На ім стала вядома, што пазоў аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня "Беларускі жаночы рух "Адраджэнне Айчыны" быў падпісаны міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым 27 студзеня 2005 года. Гэтаму дзеяньню папярэднічала працяглая праверка арганізацыі.

Асноўныя прэтэнзіі да арганізацыі, выкладзеныя ў пазове, тычацца няправільнага вядзеньня справаводзтва ў грамадзкім аб`яднаньні і непрадастаўленьне кантралёрам міністэрства патрэбных дакумэнтаў. У пазове апроч іншага ў якасьці грубага парушэньня называецца спазьненьне з адказам на ліст Міністэрства юстыцыі ад 02.07.2003 аб прадстаўленьні інфармацыі і дакумэнтаў (нагадаем, у той час гэткія лісты з патрабаваньнем прадставіць поўную справаздачнасьць аб дзейнасьці былі накіраваныя сотням беларускіх грамадзкіх аб`яднаньняў). У тым жа дакумэньце сьцьвярджаецца, што пазначаны ў пратаколах арганізацыі зьмест парадку дня не адпавядае сапраўднаму зьместу абмеркаваных пытаньняў, не супадае нумарацыя некаторых пунктаў парадку дня, няправільна аформленыя рашэньні пра выключэньне з ліку сябраў арганізацыі.

Міністэрства юстыцыі ў якасьці грубага парушэньня заканадаўства адзначае, напрыклад, што 21.12.2003 года, напярэдадні Калядаў і Новага года, Ўправа арганізацыі пастанавіла "падрыхтаваць віншаваньні сябрам нашай арганізацыі" — аднак, не пазначана, з якім менавіта сьвятам арганізацыя віншуе сваіх сябраў.

Для даведкі: па інфармацыі Міністэрства юстыцыі, у 2004 годзе судамі Беларусі былі ліквідаваныя 38 грамадзкіх аб`яднаньняў, а ў 2003 годзе такая мера была выкарыстаная ў дачыненьні да 51-го грамадзкага аб`яднаньня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства