viasna on patreon

"Біржу інфармацыі" адмаўляюцца распаўсюджваць у Скідзелі

2005 2005-02-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва Скідзельскай філіі Гродзенскага раённага спажывецкага таварыства адмовілася працягваць дамову з рэдакцыяй недзяржаўнай газеты "Биржа информации" на пастаўку ў бягучым годзе гэтай газеты ў крамы горада Скідзель.
У лісце, які атрымала 4 лютага рэдакцыя "Биржи информации", гаворыцца, што Скідзельская філія Гродзенскага райспажыва не можа працягнуць дамову "ў сувязі з недахопам работнікаў прылаўка". Дамова на пастаўку выдання дзейнічала з 14 снежня 2003 года. Дырэктар Скідзельскай філіі Галіна Кавальчук сказала, што яна асабіста не мае прэтэнзій да "Биржи информации", а рашэнне аб спыненні дамовы проста звязана з нежаданнем надалей супрацоўнічаць з гэтай газетай.
Нагадаем, што выданне гродзенскай недзяржаўнай газеты "Биржа информации" з 1 снежня 2004 года было прыпынена на тры месяцы рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З 1 сакавіка калектыў газеты плануе аднавіць выхад выдання, паведаміла БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства