viasna on patreon

У Серабранцы затрыманыя жанчыны за распаўсюд незалежнай інфармацыі

2008 2008-03-23T09:35:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

22 сакавіка, Менск. Прыблізна ў 20 гадзін у Серабранцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх жанчын, калі тыя распаўсюджвалі незалежнае выданьне "Вольная Серабранака". У газэце сярод іншых зьмяшчаюцца матэрыялы пра агульнанацыянальныя акцыі - дыктоўку і шэсьце 25 Сакавіка.

Жанчын (Алена Наторка - 56 год, сябра Партыі БНФ і Марыя Аліева - 63 гады, сябра БСД(Г)) на працягу трох гадзінаў трымалі ў РУУС Ленінскага раёну, дзе быў праведзены дагляд асабістых рэчаў актывістак і складзены пратакол. Зараз іх плянуюць перавезьці ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік, што на вуліцы Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства