Цэнтарвыбаркам пакінуў у сіле папярэджаньне ініцыятыўнай групе Я.Раманчука
https://spring96.org/be/news/2100
2005
2005-02-08T10:00:00+0200
2005-02-08T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ЦВК палічыла, што ўлёткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, намесьнікам старшыні якой зьяўляецца Яраслаў Раманчук, ёсьць заўчаснай агітацыяй на ягоную карысьць. Да таго ж, яны надрукаваныя за партыйны кошт у Расеі, а не за сродкі рэспубліканскага бюджэту, як патрабуе выбарчае заканадаўства.
Яраслаў Раманчук, які спрабуе стаць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па 52-й Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе, спрабаваў тлумачыць, што ягоная партыя цяпер праводзіць вялікую агітацыйную кампанію, якая зьвязаная з прэзыдэнцкімі выбарамі. А тое, што яна пачалася менавіта з Гарадзенскай вобласьці, якую, дарэчы, курыруе спадар Раманчук, чыстая выпадковасьць. Аднак сябры ЦВК ягоныя доказы адхілілі, паведаміла Радыё Свабода.