Ператрус у офісе аршанскіх дэмакратычных арганізацыяў
https://spring96.org/be/news/20995
2008
2008-03-21T11:32:32+0200
2008-03-21T11:32:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Участковы міліцыянт і трое людзей у цывільным заявілі, што прыйшлі нібыта для разьбіраньня па заяве суседзяў, якія скардзяцца на шум. Аднак іхнюю ўвагу адразу прыцягнулі газэты і каляндарыкі, выдадзеныя да 90-х угодкаў БНР.
Паводле старшыні аршанскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Алеся Шутава, з офісу сканфіскавалі паасобнікі газэт "Аршанскі весьнік" і "Товарищ", а таксама каля 500 каляндарыкаў зь віншаваньнямі да Дня Волі.
Трое ў цывільным так і не назвалі сябе, а ўчастковы міліцыянт Мікалай Ваўчкоў выпісаў Алесю Шутаву позву ў міліцыю – менавіта на 25-га сакавіка.