Гомельскім студэнтам забаронена ўдзельнічаць у святкаванні Дня Волі
https://spring96.org/be/news/20993
2008
2008-03-21T10:47:49+0200
2008-03-21T10:47:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адміністрацыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта папярэдзіла студэнтаў пра недапушчальнасць удзелу ў акцыі з нагоды Дня волі ў Мінску.
Як паведаміў БелаПАН студэнт 1-га курса гістарычнага факультэта Аляксандр Лесько, 20 сакавіка яго выклікаў прарэктар па выхаваўчай працы Сяргей Ханеня і папярэдзіў, што ў выпадку паездкі 25 сакавіка ў Мінск і затрымання міліцыяй ён можа быць адлічаны з вну.
Студэнт таксама паведаміў, што прарэктар выклікаў і ягоную маці, нягледзячы на тое, што сам Аляксандр Лясько ўжо паўнагадовы. Маці студэнта прарэктар паведаміў, што ейны сын стварае ва ўніверсітэце “групоўкі”.
Лясько таксама паведаміў, што адміністрацыя вну выклікала шэраг студэнтаў, заўважаных у моладзевым дэмакратычным руху і папярэджвала пра магчымыя наступствы ўдзелу ў акцыі з нагоды Дня волі.