Баранавіцкія апазіцыянеры павіншавалі мясцовую ўладу з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі
19 сакавіка 2008 года сябры партыі БНФ Сяргей Гоўша і Віктар Мязяк разам з іншымі прадстаўнікамі палітычных партый і арганізацый Віктарам Сырыцам – “Рух “За свабоду”, Вячаславам Болбатам – БСДП(Г), Карнеем Пятровічам – БСДГ павіншавалі вышэйшае кіраўніцтва горада Баранавічы з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сябры баранавіцкіх дэмакратычных партый і арганізацый уручылі каляровыя паштоўкі з нацыянальнымі сімваламі і выказалі віншаванні са святам беларускай дзяржаўнасці старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму, яго намеснікам, загадчыцы ідэалагічнага аддзела Таццяне Жытко. У гэты ж дзень былі павіншаваны таксама кіраўнікі праваахоўных органаў: КДБ, міліцыі і пракуратуры, а таксама суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Віншаванні суправаджаліся цікавымі размовамі аб гісторыі БНР і будучыні нашай краіны.