viasna on patreon

Помніку Уладзімеру Караткевічу ў Оршы патрэбная дапамога

2008 2008-03-20T10:40:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsza2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Воршы, на месцы, дзе некалі размяшчаўся дом Уладзіміра Караткевіча, а зараз усталяваны помнік славутаму беларускаму пісьменьніку, тэрмінова ўзводзіцца грамадская прыбіральня. Час прыспешвае будаўнікоў – сёлета ў Оршы пройдуць “Дажынкі”. Ну а помнік з тэрыторыі Прыдняпроўскага парку плануецца перанесьці ў іншае месца.

 

Акт вандалізму з боку мясцовай улады стаўся тэмай абмеркаваньня 19 сакавіка ў Доме-музеі Уладзімера Караткевіча. На сход прадстаўнікоў грамадскасьці, дэмакратычных актывістаў,  запрасілі намесьніка кіраўніка Аршанскага гарвыканкама Мікалая Саксонава.

 

Аднак мясцовыя ўлады да дыскусіі і кампрамісаў былі не падрыхтаваныя, для іх  больш важна вытрымаць графік падрыхтоўкі да чарговых паказушных “дажынак…”

На пытаньне “Колькі трэба сабраць подпісаў, каб было адменена рашэньне аб будаўніцтве прыбіральні на месцы дома Караткевіча?”, чыноўнік цынічна заявіў:

“Зьбірайце колькі хочаце, гэта вашае права!”

 

Між тым, у Оршы распачаўся збор подпісаў у абарону помніка Караткевічу. Першымі адгукнуліся мясцовыя прэтэндэнты ў кандыдаты ў парламент.

Заява з патрабаваньнем неадкладна перанесці распачатую будоўлю ў іншае месца на тэрыторыі Прыдняпроўскага парку будзе накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,

Савет міністраў, Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, дэпутату Палаты Прадстаўнікоў Анікеевай Л.А. і ў мясцовыя органы ўлады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства