viasna on patreon

На старшыню суполкі Моладзі БНФ з Рэчыцы ціснуць праз бацькоў

2008 2008-03-20T09:00:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/igar_rechyca1400.jpg

19 сакавіка на працу да маці Ігара Міхалеўскага, старшыні Рэчыцкай суполкі Моладзі БНФ, прыходзіў супрацоўнік КДБ, які пужаў жанчыну штрафамі ў дачыненьні да сына і, нават, пакараньнямі ў выглядзе адміністратыўнага арышту, калі хлапец ня спыніць сваю дзейнасьць.

 Супрацоўнік КДБ паведаміў, што Ігар зладзіў мiтынг пад час сустрэчы з былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Асабліва "візіцёр" зьвярнуў увагу маці на акцыю 25 сакавіка і папярэдзіў, што яе сыну лепей ня ехаць на яе ў Менск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства