viasna on patreon

ГУМ патрабуе 28 мільёнаў рублёў з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў

2008 2008-03-12T17:30:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gum21.jpg

ГУМ выставіў 28-мільённы рахунак удзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня, паведаміў моладзевы актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч. «Цікава, што матэрыяльных прэтэнзій з удзельнікаў акцыі ня мае ні мэтро, ні кнігарня «Цэнтральная», ні кінатэатар «Цэнтральны», ні «Макдональдз», ні хуткая дапамога, ні гандлёвы цэнтар «Сталіца», толькі ГУМ. Яны гэта зводзяць да таго, што маніфэстанты сарвалі працу магазіну, і зрабілі шкоду памерам 28 мільёнаў рублёў», – кажа М.Пашкевіч.

Пашкевіч таксама паведаміў, што ў матэрыялах КДБ, якія яны прадставілі міліцыі, фігуруе не 14, а 27 актыўных удзельнікаў вулічнай акцыі. Такім чынам, колькасьць фігурантаў крымінальнай справы можа павялічацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства