viasna on patreon

Вызваленага ад крымінальнай адказнасьці Аляксандра Крутога гвалтоўна накіравалі ў псіхіятрычную лякарню

2008 2008-03-12T15:21:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pic-23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 сакавіка Аляксандр Круты выправіўся ў нясвіжскую паліклініку, каб стаць на ўлік. Аднак тут яго перастрэлі супрацоўнікі міліцыі і ў той жа дзень прымусова адвезлі ў Рэспубліканскую псіхіятрычную клініку ў Навінках.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, сваёй згоды на аказаньне псіхіятрычнай дапамогі Аляксандр Круты не даваў. У адпаведнасьці ж з Законам аб псіхіятрычнай дапамозе РБ, змяшчэньне ў псіхіятрычную лякарню магчыма толькі са згоды грамадзяніна, або ў выпадку, калі яго дзеяньні ўяўляюць небяспеку ўласнаму здароўю ці здароўю іншых грамадзян. У дадзеным выпадку, дзеяньні нясвіжскай міліцыі неправамоцныя, таму сваякі Аляксандра Крутога рыхтуюцца абскарджваць іх у судзе.

Нагадаем, што судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясвіжскага раёна па абвінавачваньню Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзідэнта Беларусі, адмяніла прымусовае накіраваньне на псіхіятрычнае лячэньне і вытворчасьць па ягонай справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства