На Алеся Макаева складзены пратакол
https://spring96.org/be/news/20914
2008
2008-03-12T13:43:18+0200
2008-03-12T13:43:18+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/makajeu1.jpg
12 сакавіка аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху, прыхільніка Руху “За Свабоду” Аляксандра Макаева выклікалі ў РАУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе склалі пратакол аб ўдзеле у мітынгу прадпрымальнікаў 11 лютага ў Баранавічах.
Участковы РАУС Маскоўскага раёна Мінска Дарашэнка склаў на Аляксандра Макаева пратакол, на падставе матэрыялаў, што былі дасланыя з Баранавічаў з КДБ, МУС, ад чыноўнікаў райвыканкаму. Макаева абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі 11 лютага ў Баранавічах. Актывіст адмовіўся яго падпісваць.
- Мой удзел у мітынгу – гэта грамадзянскі ўчынак, які адпавядае Канстытуцыі краіны, - адзначыў Аляксандр Макаеў.