viasna on patreon

На актывіста АГП Аляксандра Валчаніна завялі крымінальную справу пасьля таго, як ён папрасіў прытулку ва Ўкраіне

2005 2005-02-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін заяўляе, што жодзінскія праваахоўчыя органы намагаюцца яго запалохаць. Яго абвінавачваюць у паклёпе на беларускія спэцслужбы.

25 студзеня Аляксандар Ваўчанін падаў заяву на імя ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Юшчанкі з просьбай палітычнага прытулку ва Ўкраіне. Ён спасылаўся на тое, што ў Беларусі існуе небясьпека для ягонага жыцьця з боку беларускіх спэцслужбаў. Некаторыя СМІ надрукавалі яго зварот да ўкраінскага прэзыдэнта.

Аляксандар Ваўчанін паведаміў Радыё Свабода, што 3 лютага да яго на працу прыйшоў пракурор Жодзіна Віктар Літвіненка. Ён запатрабаваў, каб Ваўчанін паставіў свой подпіс на публікацыі звароту ў “Народнай волі” і на дакумэнце, дзе было напісана, што супраць актывіста АГП распачалі крымінальную справу за паклёп на беларускія спэцслужбы.

У жодзінскай пракуратуры не ўдалося застаць на месцы самога пракурора Віктара Літвіненку. Намесьнік пракурора Ігар Дамаронак інфармацыю аб крымінальнай справе не абверг і не пацьвердзіў.

У пракуратуры Жодзіна паведамілі, што больш падрабязную інфармацыю можна будзе атрымаць толькі 7 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства