Журналістцы Савушкінай параілі адзначаць «Дзень спецслужбаў»
https://spring96.org/be/news/20884
2008
2008-03-10T17:04:58+0200
2008-03-10T17:04:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/830.jpg
Незалежнай журналістцы, сябры ГА «БАЖ» Марыі Савушкінай 7 сакавіка зноў патэлефанаваў супрацоўнік «дэпартаменту добрых спраў КДБ», гэтым разам — на хатні тэлефон. Ананім сказаў, што тэлефануе павіншаваць са святам. Калі журналістка адказала, што не святкуе 8 сакавіка, невядомы параіў ёй адзначаць «Дзень спецслужбаў».
Нагадаем, 21–22 лютага г.г. чалавек, які назваўся супрацоўнікам «дэпартаменту добрых спраў КДБ Юрыем» некалькі разоў тэлефанаваў на мабільныя нумары Марыі Савушкінай і настойліва запрашаў на неафіцыйную размову.