viasna on patreon

Вернікі патрабуюць забараніць рэкламу экстрасэнсаў і астролагаў

2008 2008-03-10T12:21:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

350 жыхароў Менска, якія незадаволеныя прапагандай акультных практыкаў у СМІ выказалі сваю пазыцыю і даслалі ў Менгарвыканкам падпісныя лісты з патрабаваньнем “забараніць рэкляму “экстрасэнсаў”, “астролагаў”, “майстраў таро” ў СМІ і не дапусьціць эксперыментаў над духоўным і фізічным здароўем людзей”.

У звароце жыхары горада зьвяртаюць увагу на тое, што “у нашай краіне існуюць абмежаваньні на рэкляму такіх законных відаў дзейнасці, як, напрыклад, гандаль алкаголем ці тытунёвымі вырабамі, бо гэта шкодна для здароўя нацыі. Мы заяўляем, што ўцягваньне ў акультызм прыносіць значна большую шкоду (як на душэўным, так і на фізычным узроўні). Усім вядомыя шматлікія негатыўныя прыклады ўплыву “шаптухаў”, ці, па-сучаснаму, экстрасэнсаў – пры першапачатковым уяўным паляпшэньні самаадчуваньня далейшыя наступствы аказваюцца проста разбуральнымі для здароўя”.

Нагадаем, што збор подпісаў ўваходзіць у межы кампаніі барацьбы з акультызмам ў СМІ, якая пачалася ў сьнежні 2007 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства