Браты Скрабцы аб’явілі бестэрміновую галадоўку
https://spring96.org/be/news/20862
2008
2008-03-10T11:34:51+0200
2008-03-10T11:34:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/s.jpg
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец і яго малодшы брат Аляксандар сёньня, 10 сакавіка, абвясьцілі бестэрміновую галадоўку.
Яны патрабуюць ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.
У заяве, якую браты зрабілі сёньня раніцай, гаворыцца:
"Мы канстатуем, што ў нашай краіне па-ранейшаму зьнішчаецца грамадзянская супольнасьць. Сёньня мы аб'яўляем бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем да Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча.
Мы просім усіх людзей добрай волі падтрымаць нашыя патрабаваньні".