У Серабранцы затрымалі актывістаў незарэгістраванага “Маладога фронту”
https://spring96.org/be/news/20859
2008
2008-03-10T08:18:00+0200
2008-03-10T08:18:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 сакавіка Цэнтральная рада арганізацыі праходзіла ў сталічным мікрараёне Серабранка на офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).
Спэцназаўцы уварваліся ў памяшканьне прыкладна каля 13.30. Усяго боло затрымана 32 чалавекі, сярод якіх Зьміцер Дашкевіч, Зьміцер Хведарук, Артур Фінькевіч, Наста Палажанка.
Паўлу Севярынцу, які прысутнічаў на Цэнтральнай Радзе, удалося пазбегнуць арышту.
Маладафронтаўцаў канваіравалі ў РУУС Ленінскага раёну Менска. Пасьля таго, як перапісалі ўсе пашпартныя дадзеныя затрыманых, іх адпусьцілі, акрамя Арцёма Дубскага, Нагадаем, што Арцём Дубскі абвінавачваецца ў крымінальным злачынстве па справе аб арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня.
Фота: Радыё “Рацыя”