Пасля прэс-канферэнцыі на офіcе АГП з'явіліся амапаўцы
https://spring96.org/be/news/20844
2008
2008-03-07T13:16:49+0200
2008-03-07T13:16:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Толькі што офіс АГП, дзе праводзілася прэс-канферэнцыя па падзеях і мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня, заблакавалі амапаўцы. Сярод прысутных у памяшканьні знаходзіліся і тыя, каго выклікалі позвамі да следчых па крымінальнай справе, распачатай адносна мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў сталіцы. Як паведаміў Алесь Стральцоў,ён і Алесь Бондар патэлефанавалі следчым і дамовіліся з'явіцца на допыт па крымінальнай справе сёньня.