Зьмітра Жалезьнічэнку пакінулі ў войску
https://spring96.org/be/news/20840
2008
2008-03-06T12:17:00+0200
2008-03-06T12:17:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Жанна Андрэйчык не падтрымала скаргу маці актывіста і прызнала законным адлічэньне Зьмітра з Гомельскага універсітэту.
Нагадаем, 22 студзеня Змітра Жалезнічэнку паўторна адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасьля таго як 16 студзеня ён быў адноўлены паводле пастановы суду.
Загад рэктара аб паўторным адлічэнні ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля абскардзіла маці Жалезнічэнкі, паколькі сам Зміцер 25 студзеня тэрмінова быў пакліканы ў войска. Зараз ён служыць у транспартных войсках. Учора яго прывезлі ў Гомель адмыслова дзеля судовага паседжання.