viasna on patreon

Адміністратыўная справа Барыса Хамайды і Алены Залескай адпраўленая на дапрацоўку

2008 2008-03-05T12:25:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 сакавіка ў Віцебску адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе мясцовых актывістаў, якія былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 25 лютага ў цэнтры гораду падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. У той дзень апазіцыянеры Барыс Хамайда і Алена Залеская распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра адмову ўладаў адпусьціць на пахаваньне жонкі палітвязьня Аляксандра Казуліна і палілі памінальныя сьвечкі. Пасьля затрыманьня актывістаў з пастарунку даставілі ў суд, аднак судовае паседжаньне было перанесенае на 4 сакавіка па хадайніцтву Барыса Хамайды, запатрабаваўшага перакладчыка на беларускую мову.

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ала Бардзюкова разгледзела матэрыялы адміністратыўнай справы і не знайшла складу правапарушэньня ў дзеяньнях дэмакратычных актывістаў. Тым ня менш, апраўдальнага прысуду яна ўсё-ткі ня вынесла, а адправіла пратаколы, складзеныя на Алену Залескую і Барыса Хамайду,  назад у Чыгуначны РУУС - на дапрацоўку альбо на зьнішчэньне.

Новай даты працягу судовага працэсу судзьдзя не прызначыла і запісаць адрасы парушальнікаў, каб пазьней даслаць позвы, таксама адмовілася.

Як лічыць Барыс Хамайда, працягу гэтай справы ня будзе, бо 25 лютага палітычная сітуацыя ў краіне, калі вырашалася пытаньне пра часовае вызваленьне Аляксандра Казуліна для ўдзелу ў пахаваньні жонкі, была куды больш напружаная.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства