Справу Кацярыны Салаўёвай перадалі ў суд
https://spring96.org/be/news/20775
2008
2008-03-04T18:11:09+0200
2008-03-04T18:11:09+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Крымінальную справу супраць актывісткі “Маладога фронту” КацярыныСалаўёвай па абвінавачаньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі перадалі ў суд.
Касю Салаўёву адлічылі з Полацкага ўнівэрсытэту з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць”. Дзяўчыну некалькі разоў затрымлівалі. Супраць яе распачыналі крымінальныя справы паводле трох артыкулаў. Але ўрэшце сьледчыя пакінулі 193 артыкул, які быў унесены ў Крымінальны Кодэкс напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Раней за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі чатырох актывістаў “Партнэрства” і дзевяць актывістаў “Маладога фронту”.