Суд за графіці
https://spring96.org/be/news/20763
2008
2008-03-04T15:04:16+0200
2008-03-04T15:04:16+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 13 сакавіка ў Горадні прызначаны разгляд крымінальнай справы Аляксея Сарнова, які ў сьнежні мінулага году напісаў на сьцяне дому “Вярніце ільготы”.
Хлопца затрымалі міліцыянты, склалі пратакол.
Аляксею Сарнову 23 гады. Ён скончыў прафэсійна-тэхнічнае вучылішча і працуе электрамантажнікам у адной з прыватных фірмаў Горадні.